Барыс Васільевіч Батура
Бары́с Васі́льевіч Бату́ра (28 ліпеня 1947, Ваўкавыск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (2000—2008), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Мінскага аблвыканкама (2010—2013). Генерал-маёр рэзерву (2011)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 года ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці.
У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаткаў майстрам цэха, інжынерам-тэхнолагам. Займаў шэраг кіруючых пастоў у ворганах дзяржаўнай улады.
З 1973 па 1979 гг. — начальнік Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў кіравання камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1979 па 1983 гг. — намеснік начальніка кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1983 па 1987 гг. — першы намеснік, начальнік вытворчага кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры Гродзенскім аблвыканкаме.
У 1987—1990 гг. — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. З 1990 па 1999 гг. — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1999 да 13 лістапада 2000 г. — намеснік прэм’ер-міністра. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белбізнесбанк». 13 лістапада 2000 г. указам прэзідэнта прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама (заняў вакантнае месца пасля адстаўкі Міхаіла Дражына). 14 лістапада 2000 г. зацверджаны на пост старшыні Магілёўскага аблвыканкама Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў.
24 лістапада 2000 года ўказам прэзідэнта № 607 прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 24 кастрычніка 2008 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. 31 кастрычніка 2008 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвертага склікання. 20 мая 2010 года прызначаны на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама[2].
Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускай федэрацыі валейбола. Ганаровы грамадзянін Магілёва (2008).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўныя
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «Знак Пашаны» (1986).
- Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь (1997).
- Ордэн Гонару (Малдова; 2004) «за значны ўклад у збудаванне мемарыяльнага комплексу «Шэрпенскі плацдарм», асаблівыя заслугі ў захаванні і прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны і ў ваенна-патрыятычным выхаванні маладога пакалення»[3].
- Ордэн Айчыны II (2007) і III ступеняў.
- Юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
- Ганаровая граматы: Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, урада Масквы (2004) «за ўклад у развіццё міжрэгіянальных, гандлёва-эканамічных і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Масквой»[4]
Царкоўныя
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (Беларуская праваслаўная царква; 2007)[5].
- Ордэн Славы і Гонару (Руская праваслаўная царква; 2013)[6].
- Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква; 2017)[7].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты.
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 ноября 2011 г. № 502 «О присвоении Б. В. Батуре воинского звания» (1/13052)
- ↑ Шапіру прызначылі кіраўніком Гродзенскай вобласці, Батуру — Мінскай Архівавана 21 лістапада 2011. «Наша Ніва», 20 мая 2010
- ↑ Указ Президента Республики Молдова от 29 июля 2004 года № 1948 «О награждении орденом «Ordinul de Onoare»] (руск.)
- ↑ Распоряжение Правительства Москвы от 10 декабря 2004 года № 2476-рп «О награждении Почётной грамотой Правительства Москвы» (руск.)
- ↑ Губернатор Борис Батура награжден орденом Кирилла Туровского Архівавана 4 снежня 2008.
- ↑ Святейший Патриарх Кирилл: Празднуя 1025-летие Крещения Руси, мы замыкаем связь времен (руск.)
- ↑ Свидетельство № 5-02/084 от 30 августа 2017 года(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 17 лістапада 2011. (руск.)
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыску
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Малдова)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ